Беларускія дзеячы пра родную мову
- Краіна не можа быць незалежнай, калі ў яе афіцыйным жыцці пануе чужая мова. Чужая мова несумяшчальная з дзяржаўным суверэнітэтам, ёсць самая магутная зброя ў барацьбе з нацыянальнай ідэнтычнасцю. (Леанід Лыч)
- Не чужой якой мовай, але сваёй уласнай законы пісаныя маем і на любую крыўду адпор сваімі законамі дадзім. (Леў Сапега)
- Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. (Якуб Колас)
- Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. (Якуб Колас)
- Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. (Якуб Колас)
- Кожны народ мае свой гонар. Англічанін перад усім светам горда вызначае: я — англічанін! Тое самае скажа француз, немец, аўстрыец, рускі і іншыя прадстаўнікі другіх нацый. А мы, беларусы, не адважываемся празнацца ў тым, што мы — беларусы. Бо на галаву беларускага народа, як вядома, многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару. (Якуб Колас)
- Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам. (Янка Сіпакоў)
- Мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. (Іван Мележ)
- Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова. (Змітрок Бядуля)
- Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі. (Вацлаў Ластоўскі)
- Хто саромеецца роднай мовы, варты таго, каб і яго добрыя людзі саромеліся. (Вацлаў Ластоўскі)
- Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю. (Францішак Багушэвіч)
- Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля зусім замерлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі. (Францішак Багушэвіч)
- Ігнараваць мову — гэта значыць ігнараваць народ, нацыю. (Піліп Пестрак)
- Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Францыск Скарына)
- Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўдзеў чужую апратку — той адышоў ад народу далёка-далёка. Ён чужы ў роднай вёсцы, у сваёй сям’і. І на яго браты глядзяць як на чужынца. (Цётка)
- Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)
- Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)
- Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны творы, і гэты твор – мова. (Алесь Разанаў)
- Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. (А.Крывіцкі)
- Наш край, мая зямля. Багатая, прыгожая, мяккая душамі людзей — яна чужая нам. Спытаюць: чым? Я скажу: мовай… (Уладзімір Караткевіч)
- Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў. (Уладзімір Караткевіч)
- Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка ‒ сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак. (Уладзімір Караткевіч)
- Выбірай: быць пасрэднасцю на мове суседа або нечым значным на сваёй. (Уладзімір Караткевіч)
- Існуе няпісаны (і неабвержны) закон, які цудоўна ведаюць усе па-сапраўднаму адукаваныя і культурныя людзі: чым лепей ведаеш нейкую мову (і гэта можна сказаць не толькі пра мову, але і пра краіну, навуку, сяброў, многіх жанчын, мастацтва і г.д.) – тым больш яна прыгожая і значная. (Уладзімір Караткевіч)
- Беларусь-католік, ці беларусь-праваслаўны павінны то помніць, што ў іх адна Бацькаўшчына – Беларусь, адна мова родная – беларуская, адны звычаі і абычаі, адвеку перадаваныя з пакалення ў пакаленне. (Янка Купала)
- Хто не разумее роднай мовы, той не павінен займаць урадавай пасады на Беларусі. (Янка Купала)
- Там, дзе не шануюць роднай мовы, мялеюць рэкі, нішчацца дубровы, народ той мёртвы, а той край нямы. (Генадзь Бураўкін)
- Што ў цябе ёсць, акрамя мовы, з якой складаюцца твае думкі і словы? (Віктар Марціновіч)
- Мова – гэта этыка.Гэта наша спрадвечнае разуменне таго, што ёсць дабро і што ёсць зло, зашыфраванае ў словах. (Віктар Марціновіч)
- Сёння матчынай мовы, а заўтра засаромiшся мацi самой? (Ніл Гілевіч)
- Сёння для нас важней за ўсё — мова, на першым плане павінна быць мова. Будзе мова — будзе нацыянальная свядомасць і будзе Беларусь. Ня будзе мовы — ня будзе Беларусі. (Ніл Гілевіч)
- Без усведамлення, што такое мова ў жыцці народа, што такое нацыянальная культура, нацыянальная гісторыя, у народа не можа быць будучыні. (Ніл Гілевіч)
- Паміраньне мовы такая ж натуральная зьява, як і нараджэньне яе. Быць можа, што і мая мова некалі памрэ. Як памру я сам, чалавек. І я аніяк не баюся натуральнай сьмерці. А от калі насільна паміраць – страшна. (Янка Скрыган)
- Нам мова далася крывёю. (Анатоль Сыс)
- Мова – аснова ня толькі нацыянальнай культуры, але і існаваньня нацыі, існаваньня этнасу. (Васіль Быкаў)
- Беларуская мова – нашая галоўная сакральная каштоўнасць. Усё найлепшае, што было створанае на гэтай зямлі, створанае на беларускай – ад Бібліі Скарыны да Статута ВКЛ. І яна гэтай каштоўнасцю будзе заставацца, нават калі знікне. (Валянцін Акудовіч)
- Сёння ў Беларусі расейская мова — гэта тэрыторыя ўлады, а беларуская — тэрыторыя свабоды. (Валянцін Акудовіч)
- Ва ўсім свеце чалавек, размаўляючы на роднай мове, проста размаўляе. У нас зусім інакш. Кожны раз, калі на людзях мы прамаўляем па-беларуску, дык не проста сумовімся, а як бы ладзім грамадзянскую акцыю ці мастацкі перформанс, паколькі ўвага ўсіх, хто выпадкова апынуўся побач, адразу засяроджваецца на нечаканым дзіве. (Валянцін Акудовіч)
- Мова — той азонавы слой, які дазваляе больш-менш устойліва функцыянаваць, развівацца і нарошчваць свой патэнцыял усім астатнім чыннікам культуры нават у неспрыяльных для яе ўмовах. (Валянцін Акудовіч)
- Бог размаўляе з табой на тваёй роднай мове. (Леанід Дайнека)
- Мова — гэта код, які адкрывае дзьверы ў тую або іншую культурную прастору. А культура — гэта пераемнасьць, спадчына, традыцыя, алюзія. (Сяргей Абламейка)
Замежныя дзеячы пра родную мову
- Мова — жывая плоць, якая стваралася мільёнамі пакаленняў. (А.Талсты)
- Толькі дасканала засвоіўшы родную мову, мы ў стане будзем гэтак жа дасканала засвоіць і мова замежныя. (Ф.Дастаеўскі)
- Што ні кажы, а родная мова заўсёды застаецца роднай. Калі хочаш казаць ад душы, ніводнае французскае слова ў галаву не йдзе, а калі хочаш бліснуць — іншая справа. (Л.Талсты)
- Мова не можа быць дрэннай, або добрай … Бо мова — гэта толькі люстэрка. Тое самае люстэрка, на якое нельга наракаць. (С.Даўлатаў)
- Мова падобны на надтрэснуты кацёл, на якім мы выстукваем мелодыі, якія гучаць так, як быццам яны прызначаныя для танцаў мядзведзя, між тым як мы б хацелі прысвяциць іх зорам. (Г.Флабер)
- Усе найгалоўныя замежныя мовы можна вывучыць за шэсць гадоў, але для вывучэння сваёй недастаткова и цэлага жыцця. (Вальтэр)
- Мова, якой мы карыстаемся, уплывае на наша мысленне … (Б.Вебер)
- Калі мова чалавека млявая, цяжкая, нямоглая, нявызначаная, вельмі адукаваная, то такі, напэўна, і розум гэтага чалавека. (І.Гердэр)
- Найвялікшая багацце народа — яго мова! Тысячагоддзямі назапашваюцца і вечна жывуць у слове незлічоныя скарбы чалавечай думкі і вопыту. (М.Шолахаў)
- Народ выяўляе сябе ў мове сваёй. Народ дзейнічае; яго дзейнасцю кіруе розум; розум і дзейнасць народа адлюстроўваюцца ў мове яго. (І.Сразнеўскі)
- Неўміручасць народа — у яго мове. (Ч.Айтматаў)
- …Нездарма шматпакутныя народы, пераносячы самыя страшныя ўдары лёсу, не могуць толькі перанесці пагібелі роднага слова… (Н.Катлярэўскі)
- Кожная мова мае свой словарух, сваю гармонію, і дзіўна было б рускаму ці італьянцу, або ангельцу пісаць для французскага вуха і наадварот. (К.Бацюшкаў)
- Што ні кажы, а родная мова заўсёды застаецца роднай. Калі хочаш гаварыць па душы, нiводнага французскага слова ў галаву не ідзе, а калі хочаш бліснуць, тады іншая справа. (Л.Талсты)
- Мова — вопратка думак. (С.Джонсан)
- Мова народа — лепшы колер усяго яго духоўнага жыцця, яки ніколі не вяне і вечна зноў распраўляецца. (К.Ушынскі)
- Прырода краіны і гісторыя народа, адлюстроўваючыся ў душы чалавека, выяўляліся ў слове. Чалавек знікаў, але слова, ім створанае, заставалася несмяротнай і невычэрпнай скарбніцай народнай мовы; так што кожнае слова мовы, кожная яго форма ёсць вынік думак і пачуццяў чалавека, праз якія адбілася ў слове прырода краіны і гісторыя народа. (К.Ушынскі)
- Стварыць мову немагчыма, бо яе стварае народ; філолагі толькі адкрываюць яе законы і прыводзяць іх у сістэму, а пісьменнікі толькі твораць на ёй адпаведна з гэтымі законамі. (В.Бялінскі)
- Хто не ведае замежных моў, той нічога не ведае і пра сваю мову. (І.Гётэ)
- Розніца паміж мовамі настолькі вялікая, што адзін і той жа выраз здаецца грубым ў адной мове і ўзнёслым у іншай. (Д.Драйдэн)
- Мова ёсць люстэрка думак народа; разумовы склад кожнай расы адліваецца, як стэрэатып, у яе мову, выбіваецца на ёй, як медаль. (Х.Сехадор)
- Мова – гэта шлях цывілізацыі і культуры. (А.Купрын)
- Мова народа заўсёды найцяснейшым чынам звязаны з нацыянальным духам. (В.Гумбальдт)
- Сапраўдная любоў да сваёй краіны немагчыма без любві да роднай мовы. (К.Паустоўскі)
- Па адносінах чалавека да сваёй мовы можна дакладна судзіць не толькі пра яго культурны ўзровень, але і пра яго грамадзянскую каштоўнасць. (К.Паустоўскі)
- Галоўны урок цывілізацыі – трэба жыць са сваёй мовай. (Н.Назарбаеў)
- Мы павінны зразумець, што пакуль самі не будзем размаўляць на сваёй роднай мове, ніхто іншы па-сапраўднаму не будзе паважаць гэтую мову. (Н.Назарбаеў)
- Мова ёсць найбольш каштоўны скарб народа, першы сродак яго развіцця і заклад ўсіх духоўных поспехаў, галоўнае права на славу ў нашчадкаў. (М.Пагодзін)
- Нападаць на мову народа, значыцца нападаць на яго сэрца. (Г.Лаубе)
- Чалавек, які не ведае народны побыт, мову, характар, не можа быць лідэрам. (А.Байтурсынулы)
- Нацыянальнасць народа, які размаўляе на сваёй мове, які піша на сваёй мове, ніколі не знікне. Самы магутны фактар, які спрыяе захаванню або знікненню нацыі, гэта — мова. Разам са знікненнем мовы знікае і сам народ. Тыя, хто хоча далучыць да сваёй нацыі іншы народ, перш за ўсё імкнуцца да знішчэння мовы гэтага народу. (А.Байтурсынулы)
- Калі ёсць магчымасць захаваць мову, то яе трэба захаваць. Наколькі здолеем захаваць сваю мову, настолькі мы захаваем і сваю нацыю. (Г.Кіраш)
- Калі ведаеш добра родную мову і прыстойна размаўляеш і на іншай мове, то гэта цудоўна; калі ж робіш гэта, не ведаючы роднай мовы, то гэта — трагедыя. Не ведаючы сваю мову, пераймаць чужую — недаравальная памылка. (Х.Досмухамедулы)
- Мова народа — скарб, які захоўвае, перадае з пакалення ў пакаленне эпохі, перажытыя гэтым народам, яго светапогляды, кругагляд, мары, радасці і спадзяванні, словам, усе хвалюючыя яго душу моманты. (Ж.Аймауытулы)
- Нацыя, пазбаўленая мовы, не можа доўга быць нацыяй на гэтым свеце. Такая нацыя асуджана. Першая ўмова жыццяздольнасці нацыі — наяўнасць мовы. Аслабленне мовы нацыі кажа аб пачатку яе знікнення. Для нацыі нічога не можа быць даражэй за яе мову. У мове народа як у люстэрку знаходзяць адлюстраванне менталітэт, гісторыя, побыт, характар гэтай нацыі. (М.Жумабаев)
- Таго, хто не паважае, не шануе родную мову, сваю літаратуру, нельга лічыць адукаваным, культурным чалавекам. (М.Ауэзаў)
- Трэба жыць, прымаючы вопыт суседа, а не яго мову. (Т.Абдыкулы)
- Калі ты размаўляеш з чалавекам на той мове, якую ён разумее, ты размаўляеш з яго галавой. Калі ты размаўляеш з чалавекам на яго роднай мове, ты размаўляеш з яго сэрцам. (Н.Мандэла)
- Мова — гэта мапа культуры. Ён распавядзе, адкуль прыйшлі яго людзі і куды ідуць. (Р.М.Браун)
ТОП-10 незвычайных помнікаў Беларусі
Помнік бабру ў Бабруйску
Нездарма гэты помнік стаіць менавіта ў Бабруйску. Горад атрымаў назву ад вялікай папуляцыі баброў у рацэ Бярэзіне. Па задуме скульптара Уладзіміра Гаўрыленкі, бронзавы бабёр у сурдуце і капелюшы сімвалізуе сярэднестатыстычнага жыхара Бабруйска. Такі вобраз бабруйчаніна выбралі самі жыхары горада з больш чым 20 прапанаваных ім праектаў беларускіх скульптараў.
Помнік літары “Ў” у Полацку
Незвычайны помнік у старажытным горадзе нагадвае пра ўнікальную літару, якая сустракаецца толькі ў беларускім алфавіце. Скульптура зроблена ў выглядзе стэлы, на гранях якой нанесены рэльефныя малюнкі літары “ў”. Помнік са скульптурнага пластыліну і гіпсу адначасова з’яўляецца і сонечным гадзіннікам. Аўтарам праекта стаў вядомы беларускі скульптар Аляксандр Фінскі.
Помнік астраному ў Магілёве
Бронзавы мужчына ў высокім капелюшы — праца Уладзіміра Жбанава — запрашае жыхароў і гасцей горада часцей глядзець у неба. Скульптура ўнікальная і сваім памерам (кажуць, яе можна ўбачыць нават з космасу) і тым, што выконвае функцыю сонечных гадзін: вакол яе размешчаны 12 крэслаў (у адпаведнасці з 12 знакамі задыяка). На іх, дарэчы, можна пасядзець, памарыць, паразважаць…
Помнік жабе-падарожніцы ў Гродне
Бронзавая скульптура жабы знаходзіцца ля ўваходу ў інфармацыйна-турыстычны цэнтр на вуліцы Ажэшкі. Невялікую скульптуру жабы на гранітным пастаменце, з компасам на лапцы і клункам за плячыма вырабіў гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў. Жаба невялікая, але важыць 40 кг. На шапачцы ў яе пазначана літара “i” — агульнапрызнаны сімвал інфармацыйных цэнтраў для турыстаў ва ўсёй Еўропе.
Помнік яйку ў Салігорску
Гэты незвычайны беласнежны помнік у выглядзе яйка, агорнутага крыламі птушкі, стаіць перад Салігорскай птушкафабрыкай, вытворцам курыных і перапёлчыных яек. Аўтар помніка — малады мастак Уладзімір Ламейка. Скульптуры, прысвечаныя гэтаму незвычайнаму прадукту харчавання, ёсць яшчэ ў Літве, Харкаве, на Ібіцы…
Помнік вераб’ю ў Баранавічах
Металічная птушачка важна сядзіць на невысокім паўтараметровым пастаменце. Увекавечыць вераб’я вырашыла рэспубліканская грамадская арганізацыя “Ахова птушак Беларусі”. Пільная ўвага беларусаў да гэтай птушкі невыпадковая. З’яўляючыся адной з самых бліжэйшых птушак-суседак чалавека, хатні верабей адносіцца да так званых “біялагічных індыкатараў”. Па стане папуляцыі гэтага віду можна меркаваць аб змяненнях у навакольным асяроддзі.
Помнік паштальёну ў Мінску
Скульптура ля кінатэатра “Кастрычнік” стала адным з самых любімых помнікаў мінчан і гасцей сталіцы. Аднак многія бронзавага мужчыну з “жалезным канём” успрымаюць як помнік не паштальёну, а… веласіпедысту. Праўда, “шэдэўральнасць” працы архітэктара Юрыя Градава, скульптараў Уладзіміра Жбанава і Яўгена Колчава ад гэтага ніяк не змяншаецца.
Помнік агурку ў Шклове
Ужо ў XVI стагоддзі шклоўцы валодалі сакрэтамі вырошчвання гэтай гародніны. Штогод у горадзе праводзяць Дзень агурка. А ў канцы ліпеня 2007 года ў раённым цэнтры з’явіўся і помнік агурку. Над ім працаваў магілёўскі скульптар Андрэй Вараб’ёў. Майстар зрабіў агурок у выглядзе вясёлага мужычка ў пінжаку з гальштукам-“бабачкай”. У скульптуры і імя ёсць — Агуродзец.
Помнік ліхтаршчыку ў Брэсце
Помнік выраблены брэсцкім кавалём Аляксандрам Чумаковым па заказу КУПП “Брестгорсвет”. Яму ўдалося не толькі захаваць стыль эпохі XVIII стагоддзя, але і паказаць пераемнасць пакаленняў. “Разынка” незвычайнага помніка — эканамічная лямпачка, якая дазваляе падаваць яркі свет з найменшымі выдаткамі.
Адзiнкi вымярэння
Асьміна – мера аб’ёму сыпкіх рэчываў, роўная прыблізна 51 л.
Валока – адзінка вымярэння зямельнай плошчы, роўная 21,36 га.
Вярста – адзінка вымярэння даўжыні, роўная прыблізна 1554,6 м.
Вяршок – адзінка вымярэння даўжыні, роўная 4,4 см.
Грыўня – 1) адзінка вагі каштоўных металаў. Важыла прыблізна 195,9 г.
2) грашовая адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім вартасцю 48 грошаў (15 кап.).
Дзесяціна – адзінка вымярэння зямельнай плошчы. Найбольш пашырана была так званая новая (казённая) дзесяціна – 1,0925 га.
Залатнік – мера масы, роўная прыблізна 3,9 г.
Кварта – адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў і вадкасцей. Раўнялася 0,70577 л.
Локаць – адзінка вымярэння даўжыні. Раўнялася 65 см.
Лот – адзінка вымярэння масы. Раўнялася 11,71 г.
Пуд – адзінка вымярэння масы. Велічыня яго вагалася ад 15 да 18,7 кг.
Сажань – адзінка вымярэння даўжыні, роўная 194,8 см.
Талер – буйная сярэбраная манета масай 28-30 г. На тэрыторыі Беларусі абарачалася з XVI ст.
Чвэрць – мера аб’ёму сыпкіх рэчываў і вадкасцей замест ранейшага карца. Раўнялася 101,62 л.
Фунт – мера масы. Велічыня яго вагалася ад 360 да 450 г, з 1766 г – 374,82 г.
Выдатныя людзі Беларусі
Спытайце ў сённяшняй моладзі (ды і не толькі ў іх, нават у настаўнікаў), каго са знакамітых беларусаў яны могуць назваць. Спачатку людзі ўспомняць пісьменнікаў і паэтаў (Колас, Купала і г.д.), потым, магчыма, спартсменаў, палітыкаў, артыстаў, успомняць з гісторыі Вітаўта і Скарыну. У лепшым выпадку вам назавуць 10-15 прозвішчаў.
Між тым Беларусь багатая на таленты. І ў дадзеным раздзеле я паспрабую пашырыць кругагляд сваіх чытачоў на яшчэ колькі прозвішчаў. Думаецца, пра многіх вы і не ведалі. На беларускай зямлі нарадзілася шмат таленавітых людзей, і нам ёсць, кім ганарыцца. І, можа, не ўсе з іх па нацыянальнасці беларусы, аднак наша дзяржава заўсёды славілася гасціннасцю і цярплівасцю да розных народаў.
Казімір Семяновіч – вынаходнік шматступеннай ракеты (1651 г.), аўтар кнігі "Вялікае мастацтва артылерыі".
Якуб Наркевіч-Ётка – адкрывальнік электраграфіі і бяздротавай перадачы электрычных сігналаў.
Ігнат Дамейка – народны герой Чылі, заснавальнік універсітэта ў Сант'яга.
Герман Нінкоўскі – выдатны нямецкі матэматык і фізік.
Аляксандр Кавалеўскі даказаў эвалюцыйнае адзінства храбетных і бесхрабетных жывёлаў. Яго брат Уладзімір – заснавальнік эвалюцыйнае палеанталогіі.
Бенедыкт Дыбоўскі ўпершыню апісаў жывёльны свет Байкала, Амура, Камчаткі.
Ян Чэрскі – геолаг, яго імем названа горная сістэма – храбет Чэрскага.
Тадэвуш Касцюшка – нацыянальны герой ЗША, яго імем названа самая высокая гара ў Аўстраліі.
Жыгімонт Мінейка – нацыянальны герой Грэцыі.
Аляксандр Булатовіч – герой вайны Эфіопіі супраць італьянскіх каланізатараў.
Мікалай Судзілоўскі – прэзідэнт-сенатар Гавайскіх астравоў.
Леў Арцымовіч – вучоны ў галіне кіравання тэрмаядзернага сінтэзу.
Аляксандр Чыжэўскі – заснавальнік геліябіялогіі.
Аляксандр Маліноўскі – стварыў падмурак кібернетыкі.
Оскар Мілаш – французскі і літоўскі пісьменнік.
Гіём Апалінер – французскі паэт, яго траюрадны брат – беларускі празаік Карусь Каганец.
Павел Сухі – авіяканструктар.
Уладзіслаў Старэвіч – пачынальнік лялечнай анімацыі.
Элаіза Ажэшка – польская пісьменніца.
Язэп Крашэўскі – польскі пісьменнік, літаратурная спадчына якога налічвае 600 тамоў.
Язэп Пілсудскі называў сябе ў маладосці беларусам.
Рафал Чарвякоўскі – бацька польскай хірургіі.
Андрэй Чохаў – адліў Цар-пушку.
Клім Міхайлаў са Шклова стварыў іканастас Смаленскага сабора ў Маскве.
Фадзей Булгарын – літаратар.
Балерыны Азарэвіч са Шклова стварылі расійскую балетную школу.
Леў Шчэрба – галава ленінградскай фаналагічнай школы.
Восіп Казлоўскі – аўтар першага расійскага гімна.
Восіп Гашкевіч – першы консул Расіі ў Японіі, аўтар першага японска-рускага слоўніка.
Астап Красновіч стварыў першы санскрыта-рускі слоўнік.
Эдвард Пякарскі – "бацька" якуцкай літаратуры, стварыў першы слоўнік якуцкай мовы.
Фёдар Плявака – знакаміты адвакат.
Рыгор Гром-Грымайла – падарожнік і заолаг.
Язэп Зарыцкі і Ян Багінскі – будаўнікі портаў Рыга і Кранштат.
Ілля Капіевіч стварыў шрыфт, якім мы зараз карыстаемся (некалькі дзесяцігоддзяў пры Пятры І яго называлі "беларускай азбукай"), быў настаўнікам у Пятра І, увёў у кнігадрук арабскія лічбы, апублікаваў у 1700 г. басні Эзопа, апублікаваў першую карту зорнага неба.
Лары Кінг – амерыканскі тэлевядучы.
Шмуль, Арон і Іцхак Ванскаласеры – стваральнікі амерыканскай кінакампаніі Warner Bros. (іх бацькі родам з Беларусі).
Луіс Маер і Самуэль Голдвін – заснавальнікі і кіраўнікі амерыканскай кінакампаніі Metro Goldwyn Mayer.
Міхаіл Мікешын – скульптар.
Аляксандр Рыбак – нарвежскі выканаўца беларускага паходжання.
Кампазітары | Мастакі | Першадрукары | Літаратары | Акцёры |
Міхаіл Глінка Станіслаў Манюшка Мікалай Рымскі-Корсакаў Мадэст Мусаргскі Дзмітрый Шастаковіч Ігар Стравінскі |
Казімір Малевіч Яраслаў Ісачоў Марк Шагал Георгій Нізкі Яўсей Майсееў Надзея Хадасевіч-Лажэ |
Францыск Скарына Пётр Мсціславец Іван Фёдараў Ян Ліцвін – лонданскі першадрукар |
Фёдар Дастаеўскі Дзмітрый Пісараў Міхаіл Ісакоўскі Аляксандр Твардоўскі Яраслаў Смелякоў Юрый Алеша Яўген Яўтушэнка Аляксандр Грыбаедаў Аляксандр Грын Уладзімір Высоцкі |
Інакенцій Смактуноўскі Васіль Качалаў Вадзім Кірыленка Кірк Дуглас (амерыканскі акцёр, яго карані - гомельскія, бацька Майкла Дугласа) |
.